45th International Philological Research Conference

Запазычаныя і ўласна беларускія парэміялагічныя адзінкі ў публіцыстычных тэкстах

Юлия Анатольевна Петрушевская
Докладчик
старший преподаватель
Могилевский государственный университет им. А.А. Кулешова

171
2016-03-15
17:30 - 17:45

Ключевые слова, аннотация

Рассматриваются состав и стилистические особенности употребления заимствованных (универсальных, интернациональных, бинациональных) и собственно белорусских паремиологических единиц в публицистических произведения белорусских писателей ХХ в.

Тезисы

Нацыянальныя (уласна беларускія) і ўніверсальныя (запазычаныя з іншых моў) парэміялагічныя адзінкі ў тэкстах беларускамоўных СМІ маюць істотна адрозную ўдзельную вагу.
У тэкстах інфармацыйнага зместу пераважае ўніверсальны кампанент, на долю якога прыходзіцца больш за 75 % парэміялагічных адзінак. Нацыянальны кампанент складаецца ў асноўным з нацыянальна-культурна маркіраваных варыянтаў універсальных парэмій.
У тэкстах публіцыстычнага зместу нацыянальныя (уласна беларускія) і ўніверсальныя (запазычаныя з іншых моў) парэміялагічныя адзінкі адрозніваюцца значна менш істотна, чым у тэкстах інфармацыйнага зместу. Пераважае таксама ўніверсальны кампанент, удзельная вага якога складае каля 55 % парэміялагічных адзінак. Нацыянальны кампанент складаецца амаль пароўну з нацыянальна-культурна дэтэрмінаваных прыказкавых адзінак і з нацыянальна-культурна маркіраваных варыянтаў універсальных парэміялагічных адзінак.
У тэкстах СМІ ўласна ўніверсальны кампанент беларускай парэміялогіі меншы за ўласна нацыянальны кампанент (прыкладна ў 2 разы), за кошт вялікай прадуктыўнасці ў парэміялагічнай сістэме сучаснай беларускай мовы нацыянальна-культурна маркіраваных варыянтаў і нацыянальна-культурна дэтэрмінаваных структурных і семантычных разнавіднасцей, уласцівасцей і элементаў універсальных парэмій, што сведчыць аб вельмі высокай ступені нацыянальна-культурнай абумоўленасці парэміялагічнага фонду беларускай мовы.